Паўднёва-Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)
![]() Паўднёва-Заходні фронт (ПдЗФ) — фарміраванне (аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне) узброеных сіл СССР, падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяды:
Паўднёва-Заходні фронт першага фарміраванняФронт быў утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 22 чэрвеня 1941 года на заснаванні загаду НКА СССР ад 22 чэрвеня 1941 года на базе Кіеўскай Асобай ваеннай акругі ў складзе 5-й, 6-й, 12-й і 26-й армій. Пазней у яго ўваходзілі 3, 9, 13, 21, 28, 37, 38, 40, 57, 61, 8-я паветраная арміі. У час прыгранічных бітваў 1941 года войскі фронту адбівалі ўдары нямецкай групы армій «Поўдзень» на паўднёва-заходніх граніцах краіны. Механізаваныя карпусы фронту затрымалі прасоўванне праціўніка ў танкавай бітве пад Дубна — Луцкам — Бродамі (страціўшы ў 10 раз больш танкаў), чым дазволілі асноўным сілам фронту выйсці з Львоўскага выступу і пазбегнуць акружэння. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня разам з часцямі Паўднёвага фронту, часці фронту трапілі ў акружэнне пад Уманню і Кіевам. Войскі фронту панеслі цяжкія страты. Толькі ў палон патрапіла больш за 500 тысяч байцоў і камандзіраў. Камандуючы фронтам, генерал-палкоўнік Кірпанос, начальнік штаба фронту генерал-маёр Тупікоў і Член Ваеннага савета фронту Бурмістанка пры спробе выйсці з акружэння загінулі. У верасні — лістападзе 1941 года рэшткі сіл Паўднёва-Заходняга фронту адышлі на мяжу на ўсход ад Курска, Харкава, Ізюма, дзе былі папоўнены навабранцамі чарговага года нараджэння. У снежні 1941 года фронт сіламі правага крыла правёў Ялецкую аперацыю, у снежні 1941 — студзені 1942 года сіламі правага крыла правёў Курска-Абаянскую аперацыю, а ў студзені 1942 года сіламі левага крыла сумесна з войскамі Паўднёвага фронту — Барвенкава-Лазаўскую аперацыю і, прасунуўшыся на 100 км, авалодаў буйным плацдармам на правым беразе Северскага Данца. У бітве, што развярнулася ў канцы мая 1942 года, вядомай, як бітва пад Харкавам 1942, войскі фронту трапілі ў акружэнне і панеслі цяжкія страты. 12 ліпеня 1942 года Паўднёва-Заходні фронт расфарміраваны[1]. 9, 28, 29 і 57-я арміі, якія дзейнічалі ў яго складзе, былі перададзены Паўднёваму фронту, а 21-я армія і 8-я паветраная армія — Сталінградскаму фронту. Камандны састаў
Паўднёва-Заходні фронт другога фарміраванняПаўднёва-Заходні фронт другога фарміравання створаны 25 кастрычніка 1942 года[2] у складзе 21-я, 63 (1-я гвардзейская, затым 3-я гвардзейская), 5-й танкавай і 17-й паветранай армій. У наступным у яго склад уваходзілі 5-я ўдарная, 6, 12-я, 46-я, 57-я, 62-я (8-я гвардзейская), 3-я танкавая і 2-я паветраная арміі. Фронт удзельнічаў у аперацыях: «Уран» (контрнаступленне пад Сталінградам), Сярэднеданской, Астрагожска-Расашанскай, Трэцяй бітва за Харкаў, Ізюм-Барвенкаўскай наступальнай аперацыі, Данбаскай стратэгічнай аперацыі, Запарожскай. 20 кастрычніка 1943 года[3] фронт пераназваны ў 3-і Украінскі фронт. Камандны састаўКамандуючыя
Члены Ваеннага савета
Начальнікі штабаКамандуючыя артылерыяй фронтуГенерал-лейтэнант Дзмітрыеў М. П., з кастрычніка 1942 па люты 1943 гг. Генерал-лейтэнант Нядзелін М. І., з ліпеня 1943 г. Камандзір батарэі Трусеўскі І. А., з чэрвеня 1943 па снежань 1943 гг. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia