Аляксандр Карлавіч Ленц

Аляксандр Карлавіч Ленц
Дата нараджэння 17 мая 1882(1882-05-17) ці 5 (17) мая 1882[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1952(1952-06-16) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец

Аляксандр Карлавіч Ленц (17 мая 1882, Санкт-Пецярбург — 16 чэрвеня 1952) — беларускі неўрапатолаг і псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1923), прафесар.

Біяграфія

Скончыў Першую Пецярбургскую гімназію, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта і Ваенна-медыцынскую акадэмію (1913). Па заканчэнні акадэміі прыкамандзіраваны да Клініцы душэўных і нервовых хвароб. Быў мабілізаваны на Першую сусветную вайну. Служыў лекарам у страявых частках і ўдзельнічаў у баях. З 1918 г. — ваенны лекар Чырвонай Арміі. Неўзабаве прызначаны асістэнтам Клінікі душэўна хворых Ваенна-медыцынскай акадэміі РККА. Адначасова працаваў памочнікам У. М. Бехцерава — дырэктара Інстытута мозгу. У пачатку 20-х гг. распрацоўваў тэорыю суперрэфлексаў (асаблівых умоўных рэфлексаў, якія з’яўляюцца надбудовай над іншымі ўмоўнымі рэфлексамі. У якасці прыкладу суперрэфлексу называў служэнне чалавецтву). Кансультант-неўрапатолаг ленінградскіх месцаў пазбаўлення волі (1922—1925). У 1923 годзе Ленцу прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, прысвоена званне прафесара[2].

З 1934 года загадчык кафедры псіхіятрыі вышэйшых медыцынскіх курсаў, адначасова загадчык кафедры псіхіятрыі 3-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, член ваенна-ўрачэбнай камісіі Ленінградскай ваеннай акругі, у 1934—1936 начальнік кафедры псіхіятрыі Ваенна-медыцынскай акадэміі, у 1936—1948 адначасова супрацоўнік ваенна-ўрачэбнай эксперыментальнай лабараторыі. З 1940 года шэраг гадоў быў начальнікам кафедры псіхіятрыі Ваенна-марской медыцынскай акадэміі, адначасова ў 1941—1942 гадах працаваў у псіхіятрычнай бальніцы Мікалая Цудатворца. Узнагароджаны двума ордэнамі, медалямі[3][4].

Навуковая дзейнасць

Даследаваў эфектыўнасць гіпнозу. Заклаў пачатак судовай псіхіятрыі. Увёў паняцце сацыяпатыі. Выяўляў цікавасць да псіхааналізу Зігмунда Фрэйда. Доктарская дысертацыя і манаграфіі па вышэйшай рэфлекторнай дзейнасці пры прагрэсіўным паралічы.

Даследаваў магчымасці ўзаемадзеяння псіхааналізу з фізіялагічнай тэорыяй паводзін і реактологией. У пачатку 1920-х распрацоўваў тэорыю суперрэфлексаў (асаблівых умоўных рэфлексаў, якія надбудоўваюцца над іншымі умоўнымі рэфлексамі). У якасці прыкладу суперрэфлекса называў служэнне чалавецтву. У 1922 годзе апублікаваў артыкулы «Пра асновы фізіялагічнай тэорыі чалавечых паводзінаў» і «Умоўныя рэфлексы высокіх парадкаў і іх вывучэнне на псіхічнахворых». Вывучаў фізіялагічныя асновы вышэйшай нервовай дзейнасці ў норме і паталогіі («Псіхалагічны і фізіялагічны метад у псіхіятрыі» (1926), "Методыка умоўных слінааддзяляльных рэфлексаў ва ўжыванні да дарослых людзей "(1928), «Вынікі працы па методыцы ўмоуных слінааддзяляльных рэфлексау, праведных на дараслых людзях (нармальных i псіхалагічна хворых)» (1934). З фізіялагічных пазіцый даследаваў патагенез псіхозаў, эфектыўнасць гіпнатычнага ўздзеяння («Пра механізм трызнення пераследу» (1926), «Фізіялагічная сутнасць гіпнозу» (1927). Працаваў над праблемамі судовай псіхіятрыі («Крымінальныя псіхапаты (сацыяпаты)» (1927), «Беларускі кабінет па вывучэнні злачыннасці і злачынца, яго мэты і характар дзейнасці» (1927). Арганізатар беларускіх антрапалагічных экспедыцый («Антрапалагічни досліді на Білорусі» (1928), «Матэрыялы да арганізацыі антрапалагічных даследванняў на Беларусі» (1928), «Пра метад двання вышэйшай нярвовай дзейнасці як складанай чacткi антрапалагiчных даследванняў» (1939). Вывучаў пытанні арганізацыі псіхіятрычнай дапамогі насельніцтву БССР («Рэканструкцыя псіхіятрычнай стацыянарнай дапамогі» (1933). Аўтар каля 40 навуковых прац, асобныя апублікаваныя за мяжой[5][6][7].

Сям’я

Жонка — Юлія Міхайловна Верамецко (1903—1986), (Пухавічы Ігуменскага павета). З сям’і пухавічскага фельдшара. Маёр медыцынскай службы, удзельнічала ў арганізацыі батальёна здаравеючых Балтыйскага флоту у блакадным Ленінградзе, узнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Ленінграда», «За баявыя заслугі».

Зноскі

  1. Педагоги и психологи мира — 2012.
  2. Ленц Александр Карлович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия : энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1982. — Т. 5. — С. 356.
  3. Александр Карлович Ленц. POISK RE.
  4. Александр Карлович Ленц. Республиканская научная медицинская библиотека.
  5. Ленц Александр Карлович. Библиотека имени К. Д. Ушинского.
  6. Овчаренко В. И.. Ленц Александр Карлович. Психологическая энциклопедия (31 ліпеня 2005).
  7. Балышева М. Н. Александр Карлович Ленц // Здравоохранение Беларуси : энцыклапедыя. — Мн.: 1992. — Т. 6. — № 9. — С. 74—75.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 293. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya