Аляксандр Мікалаевіч Арлоў
Алякса́ндр Мікала́евіч Арло́ў (1908, Віцебск — 1942, нацысцкі канцлагер) — беларускі скульптар. БіяграфіяНарадзіўся ў 1908 годзе ў Віцебску. Скончыў у 1929 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў М. Керзіна[1]. Дыпломная праца — «Качагар»[2]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1928 года[1]. Член Віцебскага філіяла аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў 1928—1930 гадах. Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года[1]. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Арлоў знаходзіўся на фронце[2]. Загінуў у 1942 годзе ў фашысцкім канцлагеры[1]. ТворчасцьАрлоў сфарміраваўся як спелы скульптар-прафесіянал у 1930-х гадах. Працы мастака прыцягвалі ўвагу актуальнай тэматыкай і высокім мастацкім узроўнем выканання[2]. Працаваў у станковай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры. Асноўныя творы: бюст М. Чарнышэўскага для інтэр’ера Дома ўрада, бюст М. Фрунзэ і рэльефы розных відаў зброі для Акруговага Дома афіцэраў, гарэльеф «Жыццё піянераў» для Палаца піянераў (усе ў Мінску), скульптурная трупа «Пагранічнік і калгасніца» для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве. Стварыў скульптурную кампазіцыю «І. В. Сталін і Р. К. Арджанікідзе на Заходнім фронце»[1]. Большасці творчых работ Арлова ўласцівыя манументальнасць і рамантычнае ўзвышша[2]. ![]() «Пагранічнік і калгасніца» (не збераглася) — найбольш вядомая скульптура, якая адлюстроўвала трывожны момант на граніцы. Пагранічнік і калгасніца ў адзіным парыве пераследваюць парушальніка. Арлову ўдалося вырашыць складаную кампазіцыйную задачу, удала перададзена імклівы рух. Праца выглядала суцэльна, добра ўспрымалася з розных пунктаў позірку. Ідэя гэтага дынамічнага манументальнага твора — цесная сувязь арміі і народа ў справе абароны Радзімы[2]. Скульптуры Арлова экспанаваліся на выстаўках: «Юбілейнай мастацтва народаў БССР» (Масква, 1927), «Твораў маладых мастакоў Беларусі», прысвечанай ХХ-годдзю УЛКСМ і XXI гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі" (Мінск. 1938 г.), «Выяўленчага мастацтва Беларускай ССР» (Масква, 1940). "Конкурсных праектаў помніка «Вызваленне Заходняй Беларусі Чырвонай арміяй» (Мінск, 1940) і інш[2]. УзнагародыБыў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia