Аляксандр Мікалаевіч Казакоў

Аляксандр Мікалаевіч Казакоў
Дата нараджэння 8 мая 1958(1958-05-08) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, лялечнік
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 5688056

Аляксандр Мікалаевіч Казакоў (нар. 8 мая 1958(1958-05-08), Жлобін, Гомельская вобласць) — беларускі акцёр тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі (1992).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральны мастацкі інстытут (1979). Працуе ў Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі з 1979 года[1].

Яму ўласціва абвостранае пачуццё камедыйнага — ад мяккага гумару да буфанады і гратэску. Многіх сваіх герояў надзяляе рысамі эксцэнтрыкі, выразным пластычным малюнкам. Сярод лепшых роляў: Воўк («Чырвоная шапачка» Я.Шварца), Бармалей («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва), Купец («Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага), Арлекін, тата Карла («Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога), Гермес («Хачу быць богам» А.Вярцінскага), Бегемот («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Сымон («Сымон-музыка» паводле Я.Коласа).

Таксама працуе як тэатральны педагог. Выканаў некалькі роляў у кіно.

Узнагароды

Літаратура

  • Казакоў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. – Мінск, 2002. – Т. 1. – С. 469.
  • Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004) / А. А. Каляда. – Мінск, 2005. – С. 67.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2013. – Т. 4. – С. 249.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. – Минск, 2012. – Т. 3, кн. 1. – С. 298.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 3. – С. 829.

Зноскі

  1. Александр Казаков. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Праверана 24 студзеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya