Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко

Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 26 красавіка 1957(1957-04-26) (68 гадоў)
г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Адукацыя

Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко (26 красавіка 1957, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 красавіка 1957 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-хірург, урач-эндаскапіст.

У 1981—1985 гадах працаваў урачом-хірургам Баранавіцкай гарадской бальніцы. З 1985 па 2001 год — галоўны ўрач медыка-санітарнай часці Баранавіцкага ВБА. З 2001 года працаваў галоўным урачом Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі. У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст)[1]. Пэўны час працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта; галоўным урачом Баранавіцкага ГТМА.

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў[1].

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання (ад Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6).

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya