Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч
Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч (8 красавіка 1956, Орша) — беларускі краязнавец. БіяграфіяПрацуе мантажнікам радыёапаратуры, рэгуліроўшчыкам радыёэлектроннай апаратуры на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» у г. Барані. 3 юнацкіх гадоў захапіўся фатаграфіяй, здымаў памятныя мясціны Аршаншчыны. Свядома займацца краязнаўчымі пошукамі пачаў з 1980-х гадоў. Падрыхтаваў рукапіс «Остатки древних поселений на Оршанщине» (1984, не выдадзены). Комплексна даследуе Аршаншчыну. Аддае перавагу вывучэнню помнікаў гісторыі, культуры і прыроды. На працягу 30 гадоў праводзіць пошук, вывучэнне, картаграфаванне, фотафіксаванне, складанне апісанняў аб’ектаў мінуўшчыны. Склаў карты помнікаў даўніны Оршы і ваколіц. У апошні час актыўна вывучае культавыя камяні і палеанталогію Аршаншчыны. Сабраў палеанталагічную калекцыю (каля 1000 адзінак), калекцыі замалёвак і здымкаў культавых камянёў, каменных крыжоў і надмагільных збудаванняў. Асабіста выявіў шэраг гарадзішчаў, паселішчаў, курганоў, каменных крыжоў. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Аршанскага клуба гісторыі і старажытнасцяў «Повязь». Адзін з арганізатараў правядзення фотавыстаў, прысвечаных помнікам гісторыі і культуры Оршы. Аўтар кнігі «Аршанская даўніна» (1992). Напісаў некалькі артыкулаў, прысвечаных Аршаншчыне для энцыклапедый. Падрыхтаваў : буклет пра Аршанскі Куцеінскі манастыр (1988), брашуры «Аршаншчына старажытная» (1991), «Куцеінская лаўра. Старонкі гісторыі» (1992), «Орша: погляд у мінулае» (1992), «Аршаншчына ў адлюстраваннях» (1994) і інш. Прымаў удзел у стварэнні кнігі «Памяць» Оршы і Аршанскага раёна. У электроннай форме падрыхтаваў працу «Оршанщина: природа и старина». Збірае фальклорную спадчыну рэгіёна. Актыўна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Оршы і Барані. Узнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia