Аляксандр Міхайлавіч Саржэўскі
Аляксандр Міхайлавіч Саржэ́ўскі[1] (руск.: Александр Михайлович Саржевский; 27 жніўня 1930 — 21 сакавіка 1983) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1974), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Арзамас (Ніжагародская вобласць Расіі). У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР[2]. З 1955 года навуковы супрацоўнік лабараторыі люмінесцэнцыі ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР[2]. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. З 1 чэрвеня 1967 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі, з кастрычніка 1967 года загадчык кафедры агульнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў вышэйшых навучальных установах. Кіраўнік навуковага напрамку па даследаванні палярызацыі люмінесцэнцыі, узаемадзеянні лазернага выпраменьвання са складанымі арганічнымі малекуламі[3]. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia