Квантавая электронікаКва́нтавая электро́ніка — раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных хваль на аснове вымушанага выпрамянення квантавых сістэм (атамаў, малекул). Узнікла на мяжы спектраскапіі і радыёфізікі. Частка квантавай электронікі, звязаная з аптычным дыяпазонам электрамагнітных хваль, называецца лазерная фізіка. На базе квантавай электронікі ўзніклі нелінейная оптыка і лазерная спектраскапія, новы імпульс атрымала галаграфія. Сфарміравалася і пачала развівацца як самастойная галіна навукі і тэхнікі ў 1950-я гады. Асноўныя аб’екты вывучэння: актыўныя асяроддзі, аб’ёмныя рэзанатары, квантавыя генератары і квантавыя ўзмацняльнікі, пераўтваральнікі частаты і метады кіравання характарыстыкамі такіх сістэм. Да квантавай электронікі адносяць таксама пытанні нелінейнага ўзаемадзеяння магутнага лазернага выпрамянення з рэчывам і выкарыстання такога ўзаемадзеяння для пераўтварэння частаты лазернага выпрамянення. ГісторыяПрацэс вымушанага выпрамянення электрамагнітных хваль адкрыў А. Эйнштэйн (1917); на магчымасць выкарыстання гэтай з’явы для ўзмацнення святла ўказаў В. А. Фабрыкант (1939). Першая прылада квантавай электронікі — малекулярны генератар на аміяку — створана ў 1954 адначасова ў СССР (М. Г. Басаў, А. М. Прохараў) і ў ЗША (Ч.Таўнс і іншыя). У 1960 у ЗША створаны першы лазер на рубіне і гелій-неонавы газавы лазер . У 1959 М. Г. Басаў тэарэтычна абгрунтаваў магчымасць стварэння паўправадніковага лазера і першыя такія лазеры створаны ў 1962—1963. На Беларусі сістэматычныя даследаванні па квантавай электроніцы праводзяцца з 1961 у Інстытуце фізікі НАН, БДУ і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia