Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў
Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (14 верасня 1924, в. Зааўраг, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — 14 кастрычніка 2003) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію (1953). З 1963 года займаўся навукова-педагагічнай дзейнасцю ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы СПА, з 1980 года ў Белдзяржуніверсітэце, з 1982 года загадчык кафедры, дэкан Белдзяржуніверсітэта. З 1990 года стваральнік і рэктар недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне тэхнічнай кібернетыкі: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм. Атрымаў вынікі ў галіне вызначэння заканамернасцяў эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і распрацоўкі метадаў ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій, 12 вынаходстваў. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945, 1965), Айчыннай вайны II ступені (1985), «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені (1977), медалямі[1][2][3]. Асноўныя працы
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia