Тэхнічная кібернетыка

Тэхнічная кібернетыка — галіна навукі, якая вывучае тэхнічныя сістэмы кіравання. Важнейшыя напрамкі даследаванняў — распрацоўка і стварэнне аўтаматычных і аўтаматызаваных сістэм кіравання, а таксама аўтаматычных прылад і комплексаў для перадачы, перапрацоўкі і захоўвання інфармацыі. Адзін з найважнейшых яе напрамкаў — распрацоўка і стварэнне розных аўтаматычных прылад: тэхналагічных (напрыклад, станкоў-аўтаматаў, аўтаматычных рэгулятараў і інш.), вымяральных (аўтаматычных датчыкаў, рэгістратараў, вымяральных комплексаў), інфармацыйных (вылічальных і кіруючых машын).

Напрамкі тэхнічнай кібернетыкі

  • Біёніка — выкарыстоўвае прыёмы, выпрацаваныя прыродай.
  • Інжынерная псіхалогія — вывучае псіхафізіялагічныя асаблівасці чалавека і яго паводзіны ў працэсе «зносін» з машынай.
  • Распазнаванне вобразаў — вывучае характэрныя асаблівасці таго ці іншага аб’екта, уласцівыя толькі яму або яго класу, і дазваляе вылучыць гэты аб’ект з масы падобных яму.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya