Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі
Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі (31 жніўня 1850, с. Чэрнін Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні — 1918) — беларускі этнограф і фалькларыст; педагог, пушкініст. ![]() Нарадзіўся ў сям'і святара праваслаўнай Свята-Георгіеўскай царквы в. Чэрнін. Дзед, як мяркуецца — Фёдар Шыманоўскі, святар Пакроўскай царквы сяла Малышэвічы Слуцкага павету Мінскай губерні. Верагодна, род Шыманоўскіх меў шляхецкае паходжанне (гербу «Юнак»), але не быў зацверджаны ў расійскім дваранстве. Магчыма, маюцца сваяцкія сувязі з вядомым юрыстам, выкладчыкам Наварасійскіга ўніверсітэта Мітрафанам Васілевічам Шыманоўскім (г. Адэса, Херсонская губерня)[1]. Пачатковую адукацыю А. Шыманоўскі атрымаў у Чэрнінскім народным вучылішчы, затым закончыў Мазырскую гімназію. У 1874 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці ў першай мужчынскай гімназіі г. Кішынёва, Бесарабская губерня (1874 — 1901). Адным з яго вучняў быў этнограф-балканіст П. Д. Драганаў[2]. Стацкі саветнік (1887). Па звестках 1903, 1912 гг. абіраўся на пасаду таварыша (намесніка) дырэктара Кішынёўскага гарадскога грамадскага банка[3]. У 1914 г. Бесарабскі дваранскі дэпутацкі сход зацвердзіў А. Шыманоўскага ў спадчынным дваранстве. Жонка: Ганна Аруцюнаўна (да шлюбу Ускат); сыны: Аляксандр, Фёдар; дачка Вольга. Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул. Леоўскай у Кішынёве. Даследчыцкая дзейнасцьУ час паездак на радзіму сабраў матэрыял па беларускаму фальклору і этнаграфіі і склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (песні, казкі, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы і інш., 1898 г.). У зборніку выклаў і свае погляды на народную творчасць. Як адзначана ў працы, у збіранні матэрыяла дапамагалі протаіярэй Рыгор Шыманоўскі, настаўніца Чэрнінскага народнага вучылішча Пелагея Нічыпараўна Густава (малодшая сястра даследчыка) і аднавясковец Сямён Друзік. Матэрыялы зборніка выкарыстоўваюцца навукоўцамі пры вывучэнні і публікацыях беларускага фальклору. Вывучаў кішынёўскі перыяд жыцця і творчасці А. С. Пушкіна, быў актыўным удзельнікам кампаніі па ўсталяванню помніка паэту ў Кішынёве (трэцяга пасля маскоўскага і санкт-пецярбургскага)[1].
Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
ГалерэяМясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Шыманоўскага. |
Portal di Ensiklopedia Dunia