Аляксандр Памяранц

Аляксандр Памяранц
אַלעקסאַנדער פֿאָמעראַנץ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 мая 1901(1901-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1965(1965-01-09) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Аляксандр Памяранц, Шыя-Аляксандр (1 мая 1901(1901-05-01), Гродна, Літоўскае генерал-губернатарства9 студзеня 1965(1965-01-09), Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк) — яўрэйскі літаратуразнаўца, пісьменнік.

Біяграфія

Вучыўся ў хедары, на працягу 1913—1914 гг. у шчучынскай, мірскай ешыве, у 1917—1918 гг. на курсах іўрыта (?) і ў рускай гімназіі ў Астрагожску ля Варонежа і ў Менску. Пачаў пісаць у юнацтве. У 1919 годзе ўпершыню выступіў у друку, вершамі ў газеце «Гроднэр цайтунг», яны былі прысвечаны памяці Найдуса. Выехаў у Амерыку, жыў у Нью-Ёрку, у 1922—1923 прайшоў настаўніцкія курсы Рабочага кола. У 1924—1925 рэдагаваў зборнік «Юнг кузня», часопіс «Спартак», уваходзіў у рэдакцыю часопісаў «Хамэр», «Сігнал», «Югнт». У 1933—1935 жыў у савецкай Украіне, аспірант секцыі літаратуры і крытыкі пры Інстытуце яўрэйскай культуры ў Кіеве. Выдаў кнігу-дысертацыю аб літаратурнай суполцы «Пралетпэн». Летам вярнуўся ў ЗША. Супрацоўнік камуністычнай газеты «Моргн-фрайхайт», да 1950 года член камуністычнай партыі Амерыкі, адкуль выйшаў пад уплывам звестак пра рэпрэсіі. Працаваў у архівах Міжнароднага швейнага прафсаюза (Ladies Garment Workers) у аддзеле 22. Працаваў перакладчыкам навін у «Форвэртс». У 1955—1965 працаваў бібліёграфам Яўрэйскай духоўнай семінарыі ў Нью-Ёрку. У 1963 наведаў Ізраіль, Еўропу.

Разам з Флаксерам склаў бібліяграфію яўрэйскага друку ў СССР. Падрыхтаваў кнігу ў памяць Эдэльштата (1953). Удзельнічаў у выданні Вялікага слоўніка яўрэйскай мовы. Аўтар біяграфій у кнізе Нігера «Яўрэйскія пісьменнікі ў СССР» (1958), біяграфічных артыкулаў у «Слоўніку яўрэйскай літаратуры» (у першых трох тамах).

Друкаваўся ў Фрайхайт, Ікор, Най лэбм, Тог, Фрае арбэтэр штымэ, Цукунфт, ІВО блэтэр, Гроднэр опклангэн.

Кнігі

  • «Пролетпэн» (Кіеў, 1935)
  • А мэйдл фун Мінск (1942) — Дзеўка з Мінска
  • Каўказ (1943)
  • Цэрысэне кэйтн (1943) — Парваныя путы
  • Інжэнэрн фун нэшомэс (1943) — Інжынеры душ
  • А райзэ ін дэр цукунфт (1944) — Падарожжа ў будучыню
  • Дэр трагішэр гойрл фун дзі ідышэ шрайбэр ін совет-русланд (1957) — Трагічны лёс яўрэйскіх пісьменнікаў у савецкай Расіі — адбітак з Jewish Book Annual № 15
  • Дзі совецішэ харугэ малхэс (Буэнас-Айрэс, 1962) — Ахвяры дзяржавы

Зрабіў каталог, якім карыстаўся аўтар выдання

  • Adolph Oko. Spinoza Bibliography (Boston: G. K. Hall, 1964)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya