Слоўнік новай яўрэйскай літаратуры

Лексікон фун дэр наер ідышэр літэратур (לעקסיקאָן פֿון דער נײַער ייִדישער ליטעראַטור), што значыць «Слоўнік новай яўрэйскай літаратуры» — біяграфічны слоўнік на 8 тамоў, выдаваўся ў 1956-1981. Напісаны на ідышы. Змяшчае некалькі тысяч артыкулаў аб пісьменніках, вучоных, перакладчыках, і іншых аўтарах, якія пісалі на гэтай мове.

Слоўнік выдаваўся Кангрэсам яўрэйскай культуры (Congress for Jewish Culture) пры ўдзеле шматлікіх мецэнатаў, іншых яўрэйскіх арганізацый, прафсаюзаў, а друкаваўся ў Нью-Ёрку ў выдавецтве Marstin Press.

Рэдактарамі былі ў розны час літаратуразнаўцы Шмуіл Нігер, Аляксандр Памяранц, Янкеў Шацкі, Бэрл Каган, Эля Шульман, Эзраіл Нокс, Фроім Аўербах, Мойша Старкман. Сярод аўтараў слоўніка — Хаім Лейб Фукс, Хаім Мальцінскі, Зайнвел Дыямант, Борух Чубінскі, Іцхак Харлаш, Довід Вольпэ, Бейла Готэсман і інш.

Слоўнік не вычарпальны, а ў некаторых артыкулах ёсць лакуны. У 21 стагоддзі з’явіўся праект Yiddish Lexicon, які ўяўляе сабой англійскі пераклад старых артыкулаў са звесткамі з пазнейшых слоўнікаў.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya