Аляксандр Паўлавіч Астапеня
Аляксандр Паўлавіч Астапеня (29 студзеня 1939, г. Мінск — 25 лютага 2012,г. Мінск) — беларускі гідрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (2005). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1965, біялагічны факультэт, Праблемная НДЛ эксперыментальнай біялогіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1967 — кіраўнік групы гідрабіёлагаў, з 1971 — загадчык сектара гідрабіялогіі, у 1991—2012 — НДЛ гідраэкалогіі, загадчык лабараторыі, у 2001—2005 — Міжведамасны цэнтр праблем нацыянальных паркаў і запаведнікаў, дырэктар). Навуковыя інтарэсы: прадукцыйная гідрабіялогія; роля сестону і дэтрыту ў функцыянаванні водных экасістэм. УзнагародыМедаль Францыска Скарыны (2001) і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia