Аляксандр Пятровіч Удодаў
Аляксандр Пятровіч Удодаў (нар. 19 снежня 1952, Гродна, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 19 снежня 1952 года ў г. Гродне. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік. Прайшоў працоўны шлях ад брыгадзіра лакаматыўнага дэпо да начальніка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Выбіраўся ў склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Асабістае жыццёЖанаты, мае дачку і сына. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia