Аляксандр Расціслававіч Барташэвіч

Аляксандр Расціслававіч Барташэвіч
Дата нараджэння 24 лютага 1966(1966-02-24) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс, сюжэтна-тэматычная карціна, пейзаж і партрэт
Вучоба
Член у

Аляксандр Расціслававіч Барташэвіч (нар. 24 лютага 1966, г. Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 лютага 1966 года ў Мінску. Скончыў у 1985 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. У 1988—1991 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Асноўныя творы: карціны «Развітанне», «Камяні ў полі», «Рэквіем», «Партрэт знесенага дома», «Сон»; цыкл палотнаў «Чашы»; пейзажы «Зімовыя сады», «Веснавы пейзаж», «Яблыневы сад», «Пакінутая сядзіба»; партрэты «Вольга», «Жаночы партрэт»[1].

Крыніцы

  1. а б в Барташэвіч Аляксандр Расціслававіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya