Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч
Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Мінск — 28 студзеня 2017, Мінск) — беларускі эстрадны спявак. Заслужаны артыст Беларусі (1991), Народны артыст Беларусі (2006). БіяграфіяНарадзіўся 13 ліпеня 1952 года ў Мінску. Падчас вучобы ў Сувораўскім ваенным вучылішчы іграў на трубе ў ваенным духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазіцыі. Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1982 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1971 года ў Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 года саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 года — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатра песні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадзюсерскі цэнтр «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 года — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачанне». Выступаў з Паплаўскай у складзе эстрадна-вакальнага дуэта. Аўтар папулярных эстрадных песень. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай прысвоены званні «Народны артыст Беларусі». Памёр 28 студзеня 2017 года пасля шэрагу цяжкіх хвароб[1]. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia