Аляксандр Сцяпанавіч Балдоўскі
Аляксандр Сцяпанавіч Балдоўскі (8 мая 1950, г. Крычаў, Магілёўская вобласць — 7 сакавіка 2021) — беларускі пісьменнік, нарысіст, журналіст. БіяграфіяНарадзіўся 8 мая 1950 года ў Крычаве. Скончыў у 1969 годзе Мядзведжагорскае рачное вучылішча, у 1972 годзе партыйную школу пры палітычным аддзеле вайсковай часці 30670 Чырванасцяжнага Чарнаморскага флоту, у 1976 годзе курсы павышэння кваліфікацыі пры Маскоўскай ВШПД[1]. Працаваў суднавым машыністам, механікам, майстрам механічнага цэха ў Беламорскім марскім порце. Служыў на матроскіх, старшынскіх і афіцэрскіх пасадах надводных караблёў Паўночнага, Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў. Капітан-лейтэнант запаса[1]. Выйшаўшы ў адстаўку, вярнуўся на радзіму. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі крычаўскай раённай газеты «Ленінскі кліч», рэдактар карпункта рэгіянальнай газеты «Беларускі ўсход», уласкар абласной аграрнай газеты «Зямля і людзі», рэдактар газеты «Нашы навіны»[2] Крычаўскага цэментна-шыфернага завода[1]. Член клуба ваенных маракоў. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3]. Памёр 7 сакавіка 2021 года[1]. ТворчасцьПісаў на рускай мове. Выдаў кнігі нарысаў «Этапы славного пути» (2004, сааўтар У. Ф. Куліненка), «60 лет Свято-Покровскому храму» (2006 г.), «Жыццё працягваецца» (2007 г.), «Истории нетленные страницы» (2007 г.), «Годы труда и успеха 1933—2008» (2008 г.), «Путь свершений: ПРУП „Кричевцементношифер“ — 75» (2008 г.), а таксама больш за 100 нарысаў аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і працы, воінах-інтэрнацыяналістах, надрукаваных у абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі «300 гадоў Расійскаму флоту», «80 гадоў Узброеных Сіл СССР», «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў», «80 гадоў УЛКСМ», «За службу Айчыне. Удзельніку „халоднай вайны“ на моры», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», памятным знакам «70 гадоў Паўночнаму флоту»[2]. У 2014 годзе выдаў кнігу нарысаў «Цемент и люди: 80 лет ОАО „Кричевцементношифер“», за якую стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2018 годзе быў адзначаны ўзнагародай Саюза пісьменнікаў Беларусі, яму ўручаны нагрудны знак «За вялікі ўклад у літаратуру»[1]. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia