Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч
Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч (нар. 26 лістапада 1952, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1975 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1975 г. — архітэктар, з 1982 года — галоўны архітэктар праектаў[1] у інстытуце «Белпрампраект»[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года[2]. Творчасць![]() Асноўныя творы: эксперыментальна-вытворчы корпус НДІ парашковай металургіі (1983), кавальска-эксперыментальная база аўтазавода (1986)[1], канструктарска-эксперыментальная база завода колавых цягачоў у Мінску; цэх буйнога ліцця кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне; вытворча-дыстрыбутарскі цэнтр «Кока-кола Беларусь» у Калядзічах; Палац хакея па вул. Прытыцкага ў Мінску (сааўтары Ю. Ф. Патапаў, І. І. Боўт), Лядовы палац у Баранавічах (пабудаваны ў 2007—2009)[3], спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне (сааўтар Э. Длугуновіч)[3], Лядовы палац у Оршы[3], Лядовы палац у Віцебску (пабудаваны ў 1998—1999; сааўтар І. Боўт)[3], трэніровачны каток Палаца спорту ў Мінску; трэніровачны каток у Смаленску; завод будаўнічых сумесяў СТАА «Хенкель Баўтэхнік» у Заслаўі[2]. УзнагародыЛаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia