Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі
Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі (нар. 28 чэрвеня 1960, Каменец ) — беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2004). БіяграфіяВучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х — пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны. Пасля заканчэння інстытута ў 1983 годзе два гады працаваў ардынатарам у Віцебскім медыцынскім інстытуце клінічнай ардынатуры. Затым вярнуўся на малую радзіму, працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы (1985—1987). З 1987 года па 1998 год быў малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медінстытута. З 1998 года па 2000 го загадваў аддзяленнем таракальнай хірургіі ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. З 1 жніўня 2000 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы. Не раз абіраўся ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2019 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Навуковая дзейнасцьМае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Хірургія», «Анкалогія», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Аўтар больш за 260 друкаваных прац, у т. л. трох манаграфій «Протезирование трахеи», «Трахеобронхопластические операции», курса лекцый «Доврачебная помощь при травмах и порезах». Мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 8 рацыяналізатарскіх прапаноў. УзнагародыА. С. Карпіцкі ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2009), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2014). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia