Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў
Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў (12 верасня 1936, Слуцк — 23 ліпеня 2003) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; член-карэспандэнт з 1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1976), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999). Сын Сяргея Фёдаравіча Рубанава. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). У 1958—1978 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер лабараторыі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. З 1978 года загадчык лабараторыі аптычнай галаграфіі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1996 года старшыня савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Навуковая дзейнасцьДаследаванні ў галіне оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў фізічныя асновы дынамічнай галаграфіі і оптыкі фазавага спалучэння. Выявіў новую з’яву — зварот хвалевага фронту святла пры чатыроххвалевым узаемадзеянні. Распрацаваў эфектыўныя метады пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў, апрацоўкі аптычнай інфармацыі, вызначэння уласцівасцяў рэчывы, ўзбуджэння гіпергуку. Даследаваў оптаэлектронныя дыфракцыйныя структуры для кіравання параметрамі светлавых пучкоў. Распрацаваў метады разліку цеплавога рэжыму і тэрмааптычных скажэнняў актыўных элементаў, метады кіравання часовымі і палярызацыйныя характарыстыкамі генерацыі. Разлічыў інфрачырвонае свячэнне паветра пры ўваходжанні галаўных частак ракет у шчыльныя слаі атмасферы. Прэміі і ўзнагароды
Навуковыя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia