Барыс Іванавіч Сцяпанаў
Барыс Іванавіч Сцяпанаў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург — 7 снежня 1987) — беларускі фізік, акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1986). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі. БіяграфіяБарыс Сцяпанаў нарадзіўся 28 красавіка 1913 года ў Санкт-Пецярбургу. Бацька быў працоўным[2]. У 1936 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (сённяшняя назва Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1939 годзе ўступіў у КПСС. Удзельнічаў у Другой Сусветнай вайне. У 1953 годзе па прапанове Прэзідыума АН БССР Барыс Сцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў Мінск. Ад 1953 да 1978 года быў загадчыкам кафедры фізічнай оптыкі БДУ. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Навуковая дзейнасцьДаследаваў спектраскапію, люмінесцэнцыю, квантавую электроніку. Развіў тэорыю анамалій у спектрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя метады разліку вагальных спектраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамеханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук. ПамяцьУ 1988 годзе Інстытут фізікі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сцяпанава. Узнагароды і прэміі
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia