Аляксандр Сяргеевіч Сідараў
Аляксандр Сяргеевіч Сідараў (нар. 11 студзеня 1951, Віцебск) — беларускі мастак тэатра лялек, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1994) і першы лаўрэат прэміі імя І. Ушакова (2001). БіяграфіяУ 1977 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. У 1977—1988 гг. працаваў галоўным мастаком тэатра лялек у г. Іванава (Расія), дзе аформіў больш за 20 спектакляў. У 1988 г. быў запрошаны на пасаду галоўнага мастака Брэсцкага абласнога тэатра лялек, у якім ажыццявіў сцэнаграфічнае вырашэнне спектакляў «Забыць Герастрата!» Р. Горына (1989) і «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет (1990). З 1990 г. А. Сідараў працуе галоўным мастаком Беларускага тэатра «Лялька» ў Віцебску. За сцэнаграфію спектакля «Ладдзя Роспачы» Р. Асвяціча паводле Уладзіміра Караткевіча, які быў пастаўлены ў 2000 годзе, А. Сідараў стаў першым лаўрэатам прэміі імя І. Ушакова (2001). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года. Літаратура
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia