Беларускі тэатр «Лялька»
Беларускі тэатр «Лялька» — тэатр лялек у Віцебску. Заснаваны ў 1990 годзе. Знаходзіцца па адрасе вул. Пушкіна, 2, у будынку гарадскога сядзібнага дома. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2000). Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» вядомы ў Беларусі і за мяжой, уладальнік пяці Гран-пры, прызы за лепшыя спектаклі і ролі, дыпломаў міжнародных фестываляў. Гісторыя тэатраБеларускі тэатр «Лялька» быў створаны ў 1985 годзе як лялечная трупа пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Першы спектакль («Дзед і Жораў» паводле п’есы Віталя Вольскага) быў сыграны 20 красавіка 1986 года, гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень нараджэння Беларускага тэатра «Лялька». З 1989 года ў тэатры працуюць мастакі Аляксандр Сідараў (галоўны мастак) і Ганна Сідарава (мастак-пастаноўшчык). У 1990 годзе лялечны калектыў, са сталым рэпертуарам, вылучыўся ў асобны тэатр з будынкам у цэнтры горада. У 2000 годзе калектыву тэатра «Лялька» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». У красавіку 2024 года мастацкі кіраўнік тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь — Віктар Клімчук, які працаваў з моманту стварэння «Лялькі», звольнены з тэатра нібыта за невыкананне планаў, за якія звычайна адказвае дырэктар, а не мастацкі кіраўнік. У пачатку 2025 года, у сувязі са старэннем калектыву і грашовымі цяжкасцямі звязанымі з указам Аляксандра Лукашэнкі, памешана ўласная рэпертуарная разнастайнасць. У рэпертуары тэатра амаль не засталося спектакляў для дарослых. Гісторыя будынкаБеларускі тэатр «Лялька» знаходзіцца ў горадзе Віцебску. Тэатр размешчаны ў доме па вуліцы Пушкіна, 2. Гэты будынак створаны як прыватны жылы дом сядзібнага тыпу ў стылі класіцызму і знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік гісторыі і культуры горада канца XIX — пачатку ХХ ст. Будынак у пачатку ХХ ст. планавалася выкарыстоўваць для Камерцыйнага вучылішча. Аднак пачалася Першая сусветная вайна і ў ім размясцілі шпіталь. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Савет рабочых і дэпутатаў і адбылася першая ў Віцебску канферэнцыя бальшавікоў. Пазней тут дзейнічаў Габрэйскі педагагічны тэхнікум, пасля ліквідацыі якога ў 1937 годзе будынак перадалі Віцебскаму педінстытуту. Пасля Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак заняў гарадскі партыйны камітэт. РэпертуарРэпертуар тэатра «Лялька» складаюць 32 спектаклі па класічных і сучасных творах для дарослых і дзяцей розных узроставых груп. Акрамя гэтых спектакляў у тэатры праходзіць батлеечнае прадстаўленне, створанае на аснове класічнага сюжэта пра Ісуса Хрыста і Цара Ірада. Спектаклі тэатра «Лялька» ідуць выключна на беларускай мове. Усе пастаноўкі калектыву падпарадкоўваюцца асноўнаму кірунку, які вызначаецца як тэатр-свята. Дарослай аўдыторыі адрасавана 7 пастановак:
Спектаклі для дзяцей:
Удзел у фестывалях1990-яУ 1994 годзе калектыў прыняў удзел у фестывалі «Інтэрлялька — 94» (Ужгарад, Украіна) са спектаклем «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Пастаноўка адзначана дыпломам за высокую эстэтыку ў падачы матэрыялу. 1994 і 1995 гады адзначаны фестывалем і гастрольнай паездкай у Германію са спектаклем «Дапытлівы слонік» Р. Кіплінга. Зараз пастаноўка ігpaeццa на беларускай і нямецкай мовах. 1996 год — фестываль і гастролі ў Францыі са спектаклем «Дзед і Жораў» В. Вольскага. У 1998 годзе калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў, што праходзіў у Тэгеране (Ісламская Рэспубліка Іран) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М. Супоніна. У 1998 годзе за спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна на Міжнародным фестывалі «Белая вежа» (Брэст, Беларусь) атрымана Гран-пры. У 1999 годзе калектыў атрымаў прыз «Міжнародная зорка» за выдатную дзейнасць у развіцці міжнародных тэатральных сувязяў. У 2000 годзе калектыў Беларускага тэатра «Лялька» атрымаў ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». 2000-яУ чэрвені 2004 года калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі, што праходзіў у горадзе Катавіцы (Польшча) са спектаклем «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда. Спектакль быў адзначаны прызам за лепшую анімацыю і прызам за лепшую жаночую ролю (Ларыса Мартынава за ролю Хлопчыка-Зоркі). У жніўні 2004 года ў горадзе Заграбе (Харватыя) спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я. Баршчэўскага атрымаў Гран-пры Міжнароднага фестывалю. У чэрвені 2011 года спектакль «Загубленная душа, або Пакаранне грэшніка» прыняў удзел у ХХІV Міжнародным фестывалі «Валізка» ў горадзе Ломжа (Польшча). Пастаноўка была адзначана ўзнагародай — дыпломам і сімвалічнай фігурнай выявай — за майстэрства акцёраў. ЭкспазіцыяУ фае тэатра знаходзіцца музей лялек і элементаў сцэнаграфіі са спектакляў. Дадзеная экспазіцыя зменная, яна папаўняецца з архіва тэатра. На ёй прадстаўлены разнастайныя сістэмы лялек: марыянеткі, планшэтныя, пальчаткавыя, трысцёвыя лялькі. У экспазіцыі музея знаходзіцца таксама механічны тэатр і батлейка, створаныя мастаком Аляксандрам Сідаравым. Батлейка была зроблена ў 1996 годзе на ўзор аўтэнтычнай магілёўскай батлейкі XVIII стагоддзя. Калектыў тэатрыКіраўніцтва
ТрупаАртысты, якія працуюць у тэатры
Артысты, якія раней працавалі ў тэатры
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia