Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд
Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд (нар. 7 лістапада 1946, Нача Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Магілёўскую савецка-партыйную школу пры ЦК КПБ (эканаміст-арганізатар), Мінскую вышэйшую партыйную школу, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Праўда» Ганцавіцкага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй выканкама Дзяніскавіцкага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, інструктарам, старшынёй партыйнай камісіі Ганцавіцкага райкама КПБ, старшынёй калгаса «Расія», намеснікам старшыні калгаса «Праўда» Ганцавіцкага раёна, дырэктарам філіяла аптовага і камісійнага гандлю «Брэстаптгандаль», старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Пашаны, «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia