Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі
Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі (1835 — 1907) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны[1]. БіяграфіяСкончыў Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[1]. Працаваў урачом з 1863 года[2]. У 1875 годзе пераехаў з Кіева ў Гродна і прынамсі да 1903 года[3] займаў там пасаду гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1]. Ужо ў 1875 годзе А. Райпольскі звярнуўся да губернатара А. Е. Зурава з хадатайствам аб адкрыцці ў Гродне школы павітух[2], першы набор у якую адбыўся восенню 1876 года. У час руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў А. Ф. Райпольскі бязвыплатна ўзначаліў адзін з лазарэтаў Расійскага Чырвонага Крыжа, у якім знаходзілася значная частка параненых салдат і афіцэраў, што паступалі чыгуначным транспартам у Гродна[2]. Памёр у 1907 годзе і пахаваны на праваслаўных могілках Гродна[2]. Грамадская дзейнасцьСкладаўся дарадчым членам гродзенскага губернскага ветэрынарнага камітэта[1]. Быў прэзідэнтам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні[2]. Па ініцыятыве А. Ф. Райпольскага ў 1888 годзе з членаў Таварыства была створана камісія па вывучэнні санітарнага стану губерні. Вынікі яе працы, апублікаваныя ў мясцовым і спецыяльным друку, мелі велічэзны грамадскі рэзананс, міма якога не маглі прайсці губернскія ўлады[2]. У 1892 годзе быў старшынёй першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’езду 18-ці сельскіх урачоў губерні[2]. Узнагароды
АдрасыУ Гродне на 1885 год жыў на вуліцы Гараднічанскай у доме Жуў, № 4[4] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia