Васіль Васілевіч Кошалеў

Васіль Васілевіч Кошалеў
Дата нараджэння 21 снежня 1856 (2 студзеня 1857)
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1925
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, эпідэміёлаг
Навуковая сфера эпідэміялогія і ахова здароўя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»

Васіль Васілевіч Кошалеў (2 студзеня 1857 (21 снежня 1856), слабада Равянькі, Вобласць Войска Данскога — каля 1925, г. Гродна) — беларускі ўрач. Доктар медыцыны (1901)[1]. Спецыяліст у галіне інфекцыйных хвароб, сапраўдны стацкі саветнік[2].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і святара[3]. У 1880 годзе скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта[2] ў званні павятовага ўрача[3].

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля ўніверсітэта быў накіраваны на пасаду гарадскога ўрача ў г. Расіены Ковенскай губерні. Праз год, у лютым 1881 года быў перамешчаны ў мястэчка Клімавічы на пасаду павятовага, а потым і гарадскога ўрача, дзе затрымаўся да 1886 года[3].

Пазней працаваў сельскім урачом Рагачоўскага павета (1886—1892), ардынатарам богаўгодных устаноў у Магілёве. Паралельна складаўся ўрачом пры Магілёўскай духоўнай семінарыі[3].

2 жніўня 1901 года В. Кошалеў быў прызначаны памочнікам таўрычаскага губернскага ўрачэбнага інспектара[3].

З 7 сакавіка 1903 года В. Кошалеў выконвае абавязкі эстляндскага губернскага ўрачэбнага інспектара, а праз год, з лютага 1904 года перамешчаны на аналагічную пасаду ў Гродзенскую губерню[1]. Акрамя непасрэдных абавязкаў з’яўляўся дырэктарам дзіцячага прытулка Гродзенскага дабрачыннага таварыства, членам санітарна-выканаўчай камісіі Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні[3].

У час Першай сусветнай вайны пасля адступлення рускай арміі ад Гродна гродзенскае губернскае праўленне, а з ім і В. Кошалеў з сям’ёй, было эвакуіравана ў Калугу. Але не прыняўшы савецкай улады, сужэнцы Кошалевы прынялі рашэнне аб вяртанні ў Гродна, які знаходзіўся на тэрыторыі Польскай рэспублікі, і дзе засталася магіла іх адзінага сына[3].

У 1925 годзе стаў главой гарадскога аддзялення Рускага дабрачыннага таварыства[3].

Памёр позняй восенню 1925 года на 69 годзе жыцця[3]. Пахаваны на Праваслаўных могілках г. Гродна.

Навуковая дзейнасць

Працы па даследаванні санітарнага стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй і халерай у Беларусі[1]. Вынікам стараннага вывучэння санітарнага стану Магілёва (водазабеспячэнне, цесната насельніцтва, выдаленне бруду і іншае) з’явілася дысертацыя[4][5][6]. Таксама В. Кошалеў падрабязна асвятліў ход халернай эпідэміі 1893 года ў горадзе і меры, што прымаліся супраць яе. Прывёў дадзеныя аб неўспрымальнасці арганізма да хваробы пры пэўных умовах, выказаўся за неабходнасць пастаянных санітарных і думскіх лекараў, за санітарнае добраўпарадкаванне Магілёва, правільную рэгістрацыю захворвання і смяротнасці, паляпшэнне водазабеспячэння[4].

Асобныя творы

  • «Медико-топографическое описание г. Могилёва на Днепре» (1901)

Грамадская дзейнасць

Заснавальнік і першы старшыня гродзенскага гарадскога Рускага дабрачыннага таварыства (1925).

З яго ініцыятывы ў 1904 годзе адбыўся другі з’езд сельскіх урачоў губерні.

Сям’я

Быў жанаты з Юліяй Усцінаўнай Кржывіцкай (?-1924). Мелі сына Яўгена, які памёр маладым (9.12.1886 — каля 1911)[7].

Узнагароды

  • ордэн Святога Станіслава 3 ступені
  • ордэн Святой Ганны 3 ступені
  • медаль «У гонар валадарання імператара Аляксандра III»
  • ганаровы знак Расійскага таварыства Чырвонага крыжа

Адрасы

На 1910 жыў у Гродне ў Жандармскім завулку ў доме Палявой[8].

Зноскі

  1. а б в Кошелев Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 327. — 737 с.
  2. а б Кошелев, Василий Васильевич (доктор медицины ; 1856—1925) (руск.)
  3. а б в г д е ё ж з Василий Васильевич Кошелев (I856-I925) — народный доктор и общественный деятель (руск.)
  4. а б Общество врачей Могилевской губернии (руск.)
  5. «Могилевская губерния» (Государственные религиозные и общественные учреждения 1772—1917) Минск «Беларусь» 2014 Авторы: Е. К. Анищенко, З. В. Антонович, В. В. Врублевский
  6. «Медико-топографическое описание г. Могилёва на Днепре» (1901)
  7. НГАБ у г. Гродне, ф. 9, воп. 2, спр. 959, лл. 21-37, 43-46
  8. Памятная книжка Гродненской губернии на 1910 год. С. 79

Літаратура

  • Кошелев Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 327. — 737 с.
  • Гродненский Православный некрополь (с древнейших времен до начала XX века) / В. Н. Черепица. — Гродно, 2001. (Даты жизни: 1856—1925.)
  • Медико-топографическое описание города Могилева на Днепре : диссертация на степень доктора медицины Василия Васильевича Кошелева. ― Санкт-Петербург, 1901.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999. (Даты жизни: 1856—около 1915.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya