Аляксандр Цімафеевіч Вазіла
Аляксандр Цімафеевіч Вазіла (псеўданімы і крыптанім: Алек де Вазиллини; Клим Злобич; Правдолюб; Антон Хатыня; Саша Косматый; Аль-Вэ; 28.8(9.9).1888, мяст. Прапойск Быхаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 4 снежня 1937, Уладзімір, РСФСР) — грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся 28 жніўня 1888 года ў мястэчку Прапойск Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарад, Магілёўская вобласць). Вучыўся на Вышэйшых курсах Т. Лесгафта ў Пецярбургу; у 1908 годзе выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і, па некаторых звестках, сасланы ў Сібір. У 1912—1913 гадах друкаваўся ў газеце «Белорусский вестник». Выдаў у 1914 годзе ў Златавусце Уфімскай губерні зборнік паэзіі «Волны», які быў канфіскаваны цэнзурай (у кнізе была і аўтабіяграфічная частка пра жыццё ссыльных у Сібіры); супраць аўтара распачата судовая справа. Гэта перашкодзіла выданню Вазіле заяўленага ім штотыднёвіка «Уральская искра». У 1916—1917 гадах займаўся на курсах кааперацыі ў Петраградзе. У 1917—1918 — сацыял-дэмакрат-інтэрнацыяналіст, старшыня Быхаўскай павятовай земскай управы. На Першым Усебеларускім з’ездзе ў 1917 годзе выступіў супраць намеру абвясціць беларускую дзяржаўнасць. Яго прамова была надрукавана асобнай брашурай. У 1918 годзе быў загадчыкам агітацыйна-выдавецкага пададдзела Белнацкаму[1], рэдактарам часопіса «Чырвоны шлях». З 1919 года адышоў ад палітычнай дзейнасці. Арыштоўваўся 18 снежня 1917 года і ў 1924 годзе. У 1932 годзе арыштаваны ў Маскве, прывезены на Беларусь, абвінавачваны ў арганізацыі контррэвалюцыйнай арганізацыі ў Прапойскім раёне. Сасланы ў Казахстан, дзе ў 1937 годзе зноў быў зарыштаваны, абвінавачваны ў антысавецкай дзейнасці, прывезены ва Уладзімірскі палітычны ізалятар, дзе абвінавачваны ў стварэнні падпольнай антысавецкай арганізацыі ўжо ў ізалятары. Растраляны 4 снежня 1937 года.[2] Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Сям’яЖонка — Марыя Пятроўна, пяцёра дзяцей: Гэмел, Пампей, Неон, Маррон і дачка Гаіянія.[3] Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia