Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі
Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі (29 сакавіка 1914, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 24 ліпеня 1975) — беларускі савецкі вучоны ў галіне патафізіялогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і[2]. Скончыў 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут у 1936. Пасля абароны дысертацыі А. Ю. Бранавіцкі ў 1941-44 загадваў кафедрай патафізіялогіі ў Іркуцкім медыцынскім[2]. У 1944-50 у Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Маскоўскага стаматалагічнага інстытута[2]. З 1950 дырэктар Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, у 1953-59 загадчык аддзела ўзроставай фізіялогіі Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1958-63 загадчык кафедры патафізіялогіі, прарэктар па навуковай рабоце Мінскага медыцынскага інстытута[1][3]. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па праблемах рэактыўнасці арганізму , шоку, следавых рэакцый у паталогіі, ролі нервовай рэцэпцыі ў паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны. Займаўся даследаваннямі дваістай, унутрана супярэчлівай прыроды хваробы, прыроды злаякасных новаўтварэнняў[1]. Навуковыя працыАўтар больш за 40 навуковых прац[3]. Асноўныя працы[3]:
УзнагародыУзнагароджаны медалямі[3]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia