Аляксандр Язлавецкі
Аляксандр Язлавецкі (2 сакавіка 1979, в. Гыбаліўка, Шаргарадскі раён, Украіна) — дапаможны біскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Біскупам Туланы БіяграфіяПасля паспяховага заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гарадку 26 чэрвеня 2004 года прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату. З 2006 года будучы біскуп навучаўся ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме, дзе ў 2013 годзе абараніў дактарат па кананічным праве. Пасля вяртання ва Украіну быў прызначаны віцэ-рэктарам і эканомам семінарыі ў Гарадку, а ў 2014 годзе ўзначаліў гэтую духоўную навучальную ўстанову ў якасці рэктара. З 2018 года займаў пасаду канцлера курыі Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі, якая ахоплівае рымска-каталіцкія парафіі Кіеўскай, Жытомірскай, Чаркаскай і Чарнігаўскай вобласцяў Украіны. 18 верасня 2019 года папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia