Чарнігаўская вобласць
Чарнігаўская вобласць (укр.: Чернігівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны. Створана 15 кастрычніка 1932 года. У складзе вобласці 57 тэрытарыяльных грамад[2]. Геаграфічныя звесткіМесцазнаходжаннеРазмешчаная на поўначы Украіны. На тэрыторыі вобласці, каля вёскі Пятроўкі, знаходзіцца крайні паўночны пункт Украіны. На ўсходзе мяжуе з Сумской вобласцю, на поўдні — з Палтаўскай вобласцю, на захадзе — з Кіеўскай вобласцю. На поўначы мяжуе з Беларуссю. КліматКлімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы ліпеня +18,4° — +19,9° С, студзеня — −6° — −8° С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду — 150—160 дзён у год. РэльефАмаль уся тэрыторыя вобласці ўваходзіць у склад Прыдняпроўскай нізіны, толькі невялікая частка на паўночным усходзе — у склад Сярэдняга ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой палога-хвалістую раўніну, якая мае агульны ўхіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Карысныя выкапніКарысныя выкапні Чарнігаўшчыны — нафта, торф, фасфарыты, крэйда, вапна, каалін. Водныя аб’ектыПа тэрыторыі вобласці цячэ 1200 рэчак агульнай даўжынёй каля 8,5 тыс. км. Найбольшыя рэкі — Дняпро, Дзясна з прытокамі Сейм, Асцёр, Сноў, Убедзь, на поўдні — Удай. ГісторыяЗасяленне тэрыторыі Чарнігаўшчыны пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту — каля 100 тысяч гадоў таму. У IX стагоддзі Чарнігаўска-Северская зямля ўвайшла ў склад Кіеўскай Русі як асобнае Чарнігаўскага княства. Пасля заваявання тэрыторыі сучаснай Чарнігаўскай вобласці манголамі ў ХІІІ стагоддзі за ўладанне зямлёй вяліся працяглыя войны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім дзяржавай, а з ХVІ стагоддзя — Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. У 1649—1764 гадах Чарнігаўшчына ў складзе некалькіх палкоў уваходзіла ў казацкую дзяржаву, Гетманшчыну. Пасля ліквідацыі Гетманшчыны Расійскай імперыяй у 1796 годзе была створаная Маларасійская губерня з цэнтрам у Чарнігаве. Чарнігаўская вобласць была ўтвораная 15 кастрычніка 1932 года ў межах УССР. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ складзе вобласці 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 3 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 60 пасёлкаў, 1429 сёл. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia