Аляксандр Яфімавіч Разумны
Аляксандр Яфімавіч Разумны (руск.: Алекса́ндр Ефи́мович Разу́мный; 1 мая 1891, Елісаветград, Расійская імперыя — 16 лістапада 1972, Масква, РСФСР) — савецкі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957). У перыяд 1926—1928 гадоў быў адкамандзіраваны на берлінскую студыю «Праметэус» і «Фебус-фільм» у Парыжы, дзе здымаў фільмы паводле рускай класікі («Лішнія людзі», «Пікавая дама»). Па вяртанні ў СССР — рэжысёр на маскоўскай студыі «Саўкіно», выкладаў у Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі. З 1935 года працаваў на студыі «Міжрабпамфільм» («Саюздзетфільм» — з 1936 года). У пасляваенны перыяд, у гады малакарціння перайшоў на студыю «Маснаўчфільм», дзе прапрацаваў дзесяць гадоў. З 1955 года — рэжысёр на Літоўскай кінастудыі. Член ВКП(б) з 1919 года, член Саюза кінематаграфістаў СССР (Масква). Аляксандр Разумны памёр 16 лістапада 1972 года ў Маскве, пахаваны ў калумбарыі Новадзявочых могілак. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia