Нямецкая нацыянальная бібліятэка
Нямецкая нацыянальная бібліятэка (ням.: Deutsche Nationalbibliothek; DNB) — цэнтральная архіўная бібліятэка і нацыянальны бібліяграфічны цэнтр Германіі. Задачай гэтай установы, унікальнай для Германіі, з'яўляецца калекцыяніраванне, пастаяннае архіваванне, усебаковая апрацоўка і захаванне дакументацыі і бібліяграфічных публікацый усяго свету на нямецкай мове. Задача выконваецца з 1913 года шляхам апрацоўкі нямецкіх публікацый, замежных публікацый пра Германію, перакладаў нямецкіх прац, а таксама прац нямецкамоўных эмігрантаў, апублікаваных у перыяд 1933—1945 гг. Вырашаецца задача апублікавання гэтых прац для шырокай аўдыторыі. Нямецкая нацыянальная бібліятэка падтрымлівае і развівае супрацоўніцтва і знешнія сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Так, DNB з'яўляецца вядучым партнёрам і распрацоўшчыкам бібліяграфічных стандартаў і кіраваў бібліяграфіі ў Германіі, таксама адыгрываючы выдатную ролю ў справе развіцця міжнародных бібліятэчных стандартаў. Супрацоўніцтва з кнігавыдаўцамі рэгулюецца законамі аб Нямецкай лейпцыгскай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig) 1935 года, і законам аб Нямецкай франкфурцкай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main) 1969 года. Асноўныя сферы дзейнасці падзелены паміж аддзяленнямі ў Лейпцыгу і Франкфурце-на-Майне, кожны з гэтых цэнтраў сфакусаваў сваю працу на нейкіх спецыфічных зонах адказнасці. Трэці цэнтр, Берлінскі музычны архіў (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin), заснаваны ў 1970 годзе, займаецца архіваваннем з усім звязаным з музычнай галіной (як аўдыёзапісамі, так і друкаванымі дакументамі). ГісторыяПерадгісторыя стварэння і стварэнне. Першая бібліятэка ў Лейпцыгу![]() Ужо ў 1848 годзе існавалі планы па стварэнні агульнанямецкай нацыянальнай бібліятэкі. Пасля рэстаўрацыі ў той час усе фаліянты не выкарыстоўваліся як кнігі, а выстаўляліся ў Нямецкім нацыянальным музеі ў Нюрнбергу. У 1912 годзе Лейпцыг, месца правядзення штогадовай Лейпцыгскага кніжнага кірмаша, а таксама каралеўства Саксонія і асацыяцыя нямецкіх кнігагандляроў (ням.: Börsenverein der Deutschen Buchhändler) прыйшлі да дамоўленасці па пытанні аб заснаванні Германскай Нацыянальнай Бібліятэкі, размешчанай у Лейпцыгу. Пачынаючы з 1 студзеня 1913 года, у сістэматычным парадку былі адабраны ўсе публікацыі на нямецкай мове (уключаючы таксама і кнігі з Аўстрыі і Швейцарыі). У той жа год доктар Густаў Валь (Dr. Gustav Wahl) быў выбраны першым яе дырэктарам. Паваенныя гады. Стварэнне другой бібліятэкі![]() У 1946 годзе доктар Георг Курт Шаўэр, Генрых Кобет, Віторыа Клостерман і прафесар Ганс Вільгельм Эпельсхаймер, дырэктар Франкфурцкай універсітэцкай бібліятэкі, ініцыявалі паўторнае заснаванне Нямецкага архіва, размешчанага цяпер у Франкфурце-на-Майне. Федэральныя прадстаўнікі кнігагандляроў на акупаванай ЗША тэрыторыяй пагадзіліся з прапановай, а гарадскія ўлады Франкфурта-на-Майне далі згоду, выступаючы, у сваю чаргу, як крыніца фінансавання праекта і падбору персанала. Ваенны ўрад ЗША таксама далі сваю згода. Бібліятэка пачала сваю працу ў курыльным пакоі былой бібліятэкі Ротшыльда, якая служыла разбамбаванай падчас вайны бібліятэцы месцам часавага прыстанку. Як вынік такога роду сітуацыі, у Германіі існавалі дзве бібліятэкі, якія выконвалі функцыі галоўнага дзяржаўнага кнігасховішча і дзяржаўнай бібліятэкі — для ГДР і ФРГ адпаведна. Такім чынам узніклі два бібліятэчныя каталогі, практычна ідэнтычныя па сваім змесце. Сучасны этап развіцця. Аб'яднанне.![]() З аб'яднаннем Германіі, якое адбылося 3 кастрычніка 1990 года, лейпцыгскі і франкфурцкі філіялы былі зліты разам у новым утваржнні, якое атрымала назву Нямецкая Бібліятэка (ням.: Die Deutsche Bibliothek). 29 чэрвеня 2006 года ўступіў у сілу «Закон аб Нямецкай Нацыянальнай Бібліятэцы». Развіццё бібліятэчных збораў (уключаючы таксама і анлайн-публікацыі) праводзіцца пасродкам накіраванага курсу на збіранне, каталагізаванне і захоўванне ўсіх публікацый як часткі ўсенямецкай культурнай спадчыны. Галоўны кіраўнічы орган бібліятэкі, Адміністрацыйны савет, быў пашыраны, і ўключыў у сябе двух прадстаўнікоў Бундэстага. Законам таксама былі зменены назвы самой бібліятэкі і яе складнікаў у Франкфурце-на-Майне, Лейпцыгу і Берліне на «Deutsche Nationalbibliothek». Агульная інфармацыяДэпазітарый
Каардынаты філіялаў
Иллюстрации
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia