Аляксандр Яўхімавіч Мангейм
Аляксандр Яўхімавіч Мангейм (1892, Мінск — 4 сакавіка 1959) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў класічную гімназію ў Мінску, Парыжскі медыцынскі інстытут[1] (1914), быў ардынатарам адной з парыжскіх клінік. У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званне ўрача ў Дэрпцкім універсітэце. У часы вайны працаваў хірургам у расійскім войску. У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай бальніцы. З 1921 г. на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 — Мінскі медыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асістэнт, пасля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўніверсітэце (1924—1930), з 1934 — загадчык кафедры прапедэўтычнай хірургіі. У 1941—1945 гг. — на кафедры шпітальнай хірургіі Сталінабадскага медыцынскага інстытута (у 1943—1945 — загадчык[2]). У 1945—1955 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага медыцынскага інстытута[3]. ПрацыНавуковыя працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалогіі.
Прэміі і ўзнагародыДоктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1945). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі. Ушанаванне памяціУ Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандр Мангейм, усталяваная памятная дошка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia