Чарнавіцкая вобласць
Чарнаві́цкая во́бласць (укр.: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 885 200 чалавек (2023). Адміністрацыйны цэнтр — Чарнаўцы. У складзе вобласці 52 тэрытарыяльныя грамады[2]. Геаграфічныя звесткіМесцазнаходжаннеРазмешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны. Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні. РэльефВобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця і Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша. Карысныя выкапніВобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія гады акдрытыя больш за дзесяць нафтагазаперспектыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах. У нетрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне ракі Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мергелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру. На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі». Водныя аб’ектыНа тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы края складаюць Днестр, Прут, Сірат, Чарамош. ГісторыяЗа апошнія 650 гадоў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаў:
З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны. Адміністрацыйны падзелВобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак. ГарадыАбласнога значэнняРаённага значэнняВядомыя асобыЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia