Аляксей Іларыёнавіч Хачава
Аляксей Іларыёнавіч Хачава (17 лютага 1927, г. Ачамчыра, Абхазія — 8 сакавіка 2012) — урач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972). Заснавальнік навуковай школы «Інавацыйныя тэхналогіі ў дыягностыцы і лячэнні паражэнняў печані». БіяграфіяСкончыў Тбіліскі медыцынскі інстытут (1948), Цэнтральны інстытут ўдасканалення ўрачоў, г. Масква (аспірантура, 1954). Працаваў у Галоўным санітарным інспектарам г. Глыбокае Віцебскай вобласці (1948—1951); Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1957, асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб); Чыцінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1957—1962, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1962—1977, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб, дацэнт); Тбіліскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1977, прафесар кафедры дзіцячых інфекцый, загадчык кафедры і адначасова прарэктар па лячэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: патагенез, клініка, дыягностыка, лячэнне і прафілактыка пры інфекцыйнай паталогіі. УзнагародыЗванне «Заслуженный деятель науки Грузинской ССР», медалі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia