Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі
Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі (нар. 2 чэрвеня 1982, Папа, Венгрыя) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разыгрываючы абаронца. Кар’ераПачаў займацца баскетболам у 1989 годзе ў Валожыне. Першы трэнер — Леанід Уладзіміравіч Хвядчэня[1]. У 1992—1994 гадах каманда з Валожына была чэмпіёнам краіны ў сваёй узроставай катэгорыі. У 1998 годзе трапіў у РВАР, а потым выступаў у мужчынскім чэмпіянаце Беларусі за мінскія клубы: РШВСМ-РВАР (1998/99), РШВСМ-БДПА (1999—2001), РТІ / РТІ-РВАР (2001—2003), «Мінск-БНТУ» (2003/04). З 2004 па 2009 гады гуляў у казахскім клубе «Барсы-Атырау», а 2009—2011 гады правёў у «Гродна-93». Потым яшчэ на год вярнуўся ў Атырау і скончыў прафесійную кар’еру. Скончыў БДУФК (2004). З 2015 года працаваў дзіцячым трэнерам у «Цмоках», куды яго запрасіў Пётр Леанідавіч Івашкоў. У сезоне 2015/16 быў гуляючым галоўным трэнерам клуба «Віталюр» — чэмпіёна Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі[2][3]. У верасні 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб БК «Цмокі-Мінск»[4]. Са снежня 2023 года — выконваючы абавязкі галоўнага трэнера БК «Мінск», з сакавіка па ліпень 2024 года — галоўны трэнер[5][6]. У верасні 2020 года прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (U-18)[7]. У лістападзе 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мужчынскай зборнай Беларусі[8]. ДасягненніУ якасці баскетбаліста
У якасці трэнера
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia