Віталюр-РДВАР
«Віталюр-РДВАР» — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Мінск. ГісторыяКаманда заснавана ў 2004 годзе[1]. У 2004—2008 гадах каманда 4 разы станавілася чэмпіёнам Беларусі[2][3][4][5] і 3 разы — уладальнікам Кубка Беларусі[6][7][8]. У чэрвені 2009 года, пасля таго, як каманда не здолела адстаяць чэмпіёнскае званне ў сустрэчах з «Мінскам-2006» (лік сустрэч 0:3)[9], яна была расфарміравана[10]. Замест «Віталюра» ў Вышэйшую лігу быў заяўлены мінскі РДВАР. У 2015 годзе каманда была адноўлена для ўдзелу ў Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі[11], стала чэмпіёнам лігі ў сезоне 2015/16[12]. У наступным сезоне каманда адмовілася ад удзелу ў турніры. У сезоне 2021/22 яна вярнулася ў лігу і стала сярэбраным прызёрам[13]. У сезонах 2022/23 і 2023/24 каманда зноў стала чэмпіёнам НБЛ. Назвы
ДасягненніЧэмпіянат Беларусі па баскетболе Непрафесійная баскетбольная ліга Беларусі Статыстыка выступленняў
Трэнеры
Вядомыя баскетбалістыУ чэмпіянаце Беларусі
У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia