Аляксей Анатолевіч Лызікаў
Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. 11 верасня 1975, Віцебск) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар (2016). БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1998), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 2002). Працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2002, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, кафедра хірургічных хвароб № 1 з курсам сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: трансплантацыя астраўковых клетак падстраўнікавай залозы; інфекцыя сасудзістых пратэзаў; рэканструкцыйная хірургія аорты. УзнагародыПрэмія Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2004), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia