Мікалай Фядосавіч Лызікаў

Мікалай Фядосавіч Лызікаў
Дата нараджэння 13 снежня 1920(1920-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1999(1999-08-13) (78 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Анатоль Мікалаевіч Лызікаў і Q134300012?
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Мікалай Фядосавіч Лызікаў (13 снежня 1920, в. Баронькі, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 13 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі навуковец у галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Пасля заканчэння сямі класаў Баронькаўскай пачатковай сярэдняй школы ў 1936 годзе паступіў вучыцца ў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу, якую паспяхова скончыў у 1939 годзе. Па заканчэнні вучобы яго накіравалі ў суседнюю вёску Гаўрыленка працаваць загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта.

У кастрычніку 1939 года быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны ў 125-ю стралковую дывізію санітарным інструктарам за 8 кіламетраў ад мяжы з Усходняй Прусіяй. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях, быў паранены.

Афіцэрскае званне ваенфельчара нададзена ў 1942 годзе. У чэрвені 1944 года прызначаны на пасаду старшага ад’ютанта асобнага медыка-санітарнага батальёна, быў цяжка паранены ў баі.

Пасля вайны ў 1951 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, працаваў у ім да 1991 года (у 1959—1989 гадах — загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1970—1974 гадах — дэкан лячэбнага факультэта). Член Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў, старшыня Віцебскага гарадскога і Віцебскага абласнога навуковых таварыстваў акушэраў-гінеколагаў.

Навуковыя інтарэсы: ускладненні цяжарнасці і родаў.

Сям’я

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда», «За пабеду над Германіяй», «За доблесную працу», «Ветэран працы». Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977). Узнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1968, 1970, 1980). Ганаровы член Усесаюзнага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў з 1989 года. Персанальны пенсіянер Республікі Беларусь з 1994 года.

Працы

  • Лызиков, Н. Принципы ведения беременности и родов, осложненных преждевременным излитием околоплодных вод/Н. Лызиков // Акушерство и гинекология. — 1969. — № 7.
  • Лызиков, Н. Преждевременное отхождение околоплодных вод / Н. Лызиков. — Мн., 1971.

Крыніцы

  1. Нішкумай, О. І.. Пузанова Ольга Геннадіївна (укр.). Енциклопедія Сучасної України (1 студзеня 2024). Праверана 20 сакавіка 2025.

Літаратура

  • Материалы к изучению причин и патогенеза преждевременного отхождения околоплодных вод и дифференцированное ведение беременности и родов при этом осложнении : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 750 / Н. Ф. Лызиков. — Минск, 1968.
  • Профилактика офталмобленорреи новорожденных синтомициновой эмульсией : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. Ф. Лызиков. ― Минск, 1956.
  • Лызікаў Мікалай Фядосавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 448.
  • Лызікаў Мікалай Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Лызиков Николай Федосович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 573.
  • Лызиков Николай Федосович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 28.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya