Аляксей Барысавіч Лабанаў-Растоўскі
Аляксей Барысавіч Лабанаў-Растоўскі (18 (30) снежня 1824 — 18 (30) жніўня 1895) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, князь, калекцыянер, міністр замежных спраў з 1895 па 1896 год. БіяграфіяБыў надзвычайным і паўнамоцным паслом у Канстанцінопалі (1878—1879), Лондане (1879—1882) і Вене (1882—1895). 6 (18) студзеня 1895 года прызначаны паслом у Берлін, але, не паспеўшы прыступіць да выканання гэтых абавязкаў, 26 лютага (10 сакавіка) таго ж года прызваны на пасаду міністра замежных спраў. Адзін з ініцыятараў дыпламатычнага выступу Расійскай імперыі, Германіі і Францыі, што прымусіла Японію змякчыць ўмовы Сіманасекскага дагавора (1895). Браў удзел у распрацоўцы руска-кітайскага дагавора аб саюзе і будаўніцтве Кітайска-Усходняй чыгункі, а таксама ў падпісанні пагаднення з Японіяй (пратакол Лабанава-Ямагата, 1896). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia