Аляксей Васільевіч Данільчанка
Аляксей Васільевіч Данільчанка (25 лютага 1959, г. Саснагорск, Рэспубліка Комі) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2007). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Палітычная эканомія», 1981; аспірантура, 1984), Нацыянальны інстытут адукацыі (Мінск, дактарантура, 1997). Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1984), Міністэрстве народнай адукацыі БССР (з 1989), Нацыянальным інстытуце адукацыі (з 1991), Беларускай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры (1999—2001, прарэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2001, факультэт міжнародных адносін, кафедра міжнародных эканамічных адносін, прафесар). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: стратэгіі інтэрнацыяналізацыі эканомікі і прадпрыемства; транснацыяналізацыя бізнесу; міжнародны менеджмент; прафесійная эканамічная адукацыя. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia