Аляксей Васільевіч Звераў
Аляксей Васільевіч Звераў (18 сакавіка 1911, в. Ольша, РСФСР — 13 жніўня 2002) — будаўнік-мантажнік электрычных ліній. Герой Сацыялістычнай Працы. БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у 1928 годзе электраманцёрам на станцыі Орша, затым 1930—1941 гадах на Беларускай ДРЭС. У гады Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на часова акупаванай тэрыторыі. Удзельнічаў у партызанскім руху на тэрыторыі Смаленшчыны і Беларусі. У пачатку ліпеня 1941 года працаваў электраманцёрам у брыгадзе па лініі электраперадач сеткавага аддзела «Беларусэнэрга». Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі быў накіраваны ў Аршанскія электрычныя сеткі. Яму было даручана кіраваць працамі па мантажу падстанцый у Оршы. У 1944—1972 гадах — брыгадзір, майстар службы лініі электраперадач, у 1979—1984 гадах — электраманцёр Аршанскага прадпрыемства электрасетак. За поспехі ў выкананні планаў 7-й пяцігодкі і развіцці энергетыкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Звераву Аляксею Васільевічу ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. Узнашароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia