Аляксей Канідзеевіч Флегантаў
Аляксей Канідзеевіч Фле́гантаў[1] (4 (16) сакавіка 1888 — 11 сакавіка 1943) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Падмаскоўі і на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр. БіяграфіяА. К. Флегантаў нарадзіўся ў сяле Алочы (зараз у Нерчынска-Завадскім раёне Забайкальскага края Расіі). З казакоў. Працаваў настаўнікам у Хабараўскім павеце[2]. У 1917 годзе скончыў школу прапаршчыкаў. дзельнік Грамадзянскай вайны, барацьбы за Савецкую ўладу на Далёкім Усходзе. У 1918 годзе сфарміраваў чырванаармейскі атрад, удзельнік баявых дзеянняў Усурыйскага фронту[2]. Пазней — камандзір партызанскага атрада на Далёкім усходзе, камандзір палка, камандзір стралковай брыгады ў скаладзе Амурскай дывізіі, начальнік 1-й Амурскай дывізіі Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі, камандзіра стралковай дывізіі 2-й Амурскай арміі, камандзір 5-й Хабараўскай дывізіі, член Ваеннага савета Забайкальскай ваеннай акругі, часова выконваў абавязкі яе камандуючага[2]. У снежні 1921 г. А. К. Флегантаў у складзе групы быў накіраваны ў тыл белай арміі з мэтай арганізацыі партызанскага руху[2]. У Сучанскай даліне ён арганізаваў савет партызанскіх атрадаў і да красавіка 1922 г. быў камандуючым партызанскім сіламі Прымор'я[2]. У 1922—1941 гг. А. К. Флегантаў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Хабараўску, Кіеве, Маскве[3], член УЦВК СССР, кіраваў камітэтам па справах друку Далёкаўсходняга крайвыканкама[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі (з лета 1941 г.)[2]. Удзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху на тэрыторыі Смаленскай і Маскоўскай абласцей[2]. У жніўні 1942 года створаны па ініцыятыве Флегантава кавалерыйскі атрад пад яго камандаваннем быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі. З кастрычніка 1942 г. па сакавік 1943 г. А. К. Флегантаў камандзір партызанскай брыгады «За Радзіму», дзейнічаўшай на тэрыторыі Маларыцкага і Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Асіповіцкага і Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама на тэрыторыі Валынскай вобласці Украіны[4]. 11 сакавіка 1943 г. А. К. Флегантаў загінуў у баі з карнікамі ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці[3]. Пахаваны ў брацкай магіле каля вёскі Макаўе Асіповіцкага раёна[5]. Партызанскай брыгадзе «За Радзіму» 9 красавіка 1943 г. было прысвоена яго імя[3]. Узнагароды
Памяць
Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia