Аляксей Пятровіч П’янкоў
Аляксей Пятровіч П'янкоў (3 сакавіка 1901, Перм — 12 лістапада 1987, Мінск) — беларускі і савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1949), прафесар (1950). Першы ў беларускай гістарычнай навуцы ўзняў праблему перыядызацыі беларускай савецкай гістарыяграфіі (артыкул «Основные этапы в развитии белорусской историографии»). БіяграфіяУ 1925 годзе скончыў грамадска-педагагічнае аддзяленне педагагічнага факультэта Пермскага ўніверсітэта, працаваў выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў школах Пермі. У перыяд вучобы і працы ў Пермі ў 1920-я гады прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Гуртка па вывучэнні Паўночнага краю пры Пермскім універсітэце і Таварыства гістарычных, філасофскіх і сацыяльных навук. Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай гісторыі Урала і Прыкам'я, галоўным чынам гаспадаркі ўральскай вёскі XVII–XVIII стст. Па заданні Археаграфічнай камісіі пры АН СССР праводзіў абследаванне фондаў Пермскага акруговага архіва з мэтай выяўлення гістарычных матэрыялаў. У прыватнасці, ім першым былі ўведзены ў навуковы ўжытак такія каштоўныя крыніцы па гісторыі прыкамскай прыгоннай вёскі і горназаводскіх гаспадарак строганаўскай групы як адказныя кнігі. З 1934 года — дацэнт кафедры гісторыі народаў СССР у Палтаўскім педінстытуце. У 1937–1941 гадах — загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР і адначасова з 1937 года — дэкан гістарычнага факультэта Беларускага ўніверсітэта. У 1937—1941 гадах загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1941–1945 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пермі, быў загадчыкам кафедрай гісторыі СССР Пермскага (тады Молатаўскага) універсітэта.[1] З 16 верасня да 14 кастрычніка 1941 года — дэкан адноўленага пры Пермскім (Молатаўскім) універсітэце гісторыка-філалагічнага факультэта[2]. У другой палове 1940-х — пачатку 1980-х гадоў працаваў у Беларускім універсітэце. У 1946–1950 ведаў там кафедрай гісторыі народаў СССР. У 1943 годзе — дэкан гістарычнага факультэта Беларускага ўніверсітэта. Апроч навуковай дзейнасці, А. П. П'янкоў займаўся і грамадскай: у 1938–1947 гадах дэпутат Мінскага гарсавета.[3] У 1945—1950 гадах загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1948 годзе абараніў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце доктарскую дысертацыю на тэму: «Феадальныя адносіны ў Паўночна-Усходняй Русі да пачатку XVI ст.». У тым жа годзе прысуджана ступень доктар гістарычных навук, у 1950 годзе — навуковае званне прафесар. З верасня 1948 года — прарэктар па навуковай працы і па сумяшчальніцтве загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР (1946–1950) Беларускага ўніверсітэта. З 1950 года працаваў у Магілёўскім, у 1954—1978 гадах — Мінскім педагагічным інстытуце. Памёр 12 лістапада 1987 года. У Беларускім універсітэце навуковая праца А. П. П'янкова працякала ў дзвюх абласцях: сацыяльная гісторыя Старажытнай Русі (якой прысвечаны дзве яго дысертацыі і некаторыя іншыя працы) і гісторыя Беларусі. Выбраныя навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia