Аляксей Свірыдавіч Петушкоў
Аляксей Свірыдовіч Петушкоў (1913—1991) — намеснік камандзіра 3-га гвардзейскага авіяцыйнага палка 2-й гвардзейскай авіяцыйнай дывізіі 2-га гвардзейскага авіяцыйнага корпуса авіяцыі далёкага дзеяння, гвардыі падпалкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяНарадзіўся 5 кастрычніка 1913 года ў горадзе Лісічанск[1] цяпер Луганскай вобласці , Украіна, беларус. Працаваў токарам у Мінску. У 1933 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1936 годзе скончыў авіяцыйную школу. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у баях каля Арла, Харкава, Кіева, Днепрапятроўска, Варонежа, Таліна, Оршы, Пскова, Нарвы. Да красавіка 1944 года здзейсніў 250 баявых вылетаў, з іх 226 у начных умовах на бамбардзіраванне ваенна-прамысловых аб'ектаў у глыбокім тыле праціўніка. 19 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі падпалкоўніку Петушкову Аляксею Свірыдавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». З 1959 года палкоўнік А. С. Петушкоў ў запасе. Жыў у горадзе Палтава. Памёр 27 ліпеня 1991 года. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
СпасылкіАляксей Свірыдавіч Петушкоў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia