Палтаўская вобласць
Палта́ўская во́бласць (укр.: Полта́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Палтава. У складзе вобласці 61 тэрытарыяльная грамада[1]. Геаграфічныя звесткіМесцазнаходжаннеРазмешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны. На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай і Сумскай, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай і Кіраваградскай, на захадзе з Кіеўскай і Чаркаскай абласцямі Украіны. Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захада на ўсход 245 км. КліматВобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня −6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў. РэльефБольшая частка вобласці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы. Водныя аб’ектыПа тэрыторыі вобласці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласці належаць да басейна Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псёл, Ворскла, Арэль. На поўдні і паўднёвым захадзе вобласць амываюць воды Крамянчуцкага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў. ГісторыяВобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ складзе вобласці 4 адміністрацыйныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 21 пасёлак гарадскога тыпу, 43 пасёлкі, 1783 вёскі. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia