Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі
Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі (9 лістапада 1911, Смальяны, цяпер Аршанскі раён Віцебскай вобласці — 2006, Мінск) — беларускі журналіст, першы рэдактар «Настаўніцкай газеты». БіяграфіяСкончыў Аршанскі педагагічны тэхнікум (1929) і пяць гадоў працаваў настаўнікам. Завочна скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (1934), працаваў адказным сакратаром ў газетах «Ленінскі шлях» (Горкі Магілёўскай вобласці) і «Чырвоны хлебароб» (Талачын Віцебскай вобласці). З 1940 года працаваў рэдактарам раённай газеты памежнага Чыжаўскага раёна Беластоцкай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года удзельнічаў у падполлі ў Оршы. З-за пагрозы арышту пайшоў у партызаны, быў начальнікам разведкі, потым начальнікам штаба атрада імя К. Я. Варашылава партызанскай брыгады Канстанціна Заслонава. З лістапада 1943 года рэдагаваў падпольную віцебскую абласную газету «Віцебскі рабочы». У 1943 годзе ад імя партызан выступаў у калоннай зале Дома Саюзаў у Маскве. Удзельнік партызанскіх парадаў у Віцебску і Мінску. Пасля вызвалення Віцебска быў рэдактарам «Віцебскага рабочага», у кастрычніку 1945 года прызначаны рэдактарам «Настаўніцкай газеты». Аўтар дакументальнай аповесці «Выбухі над Дняпром» пра К. Заслонава, якая перавыдавалася некалькі разоў. Узнагароды
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia