Аляксей Уладзіміравіч Рагуля
Аляксей Уладзіміравіч Рагуля (нар.25 сакавіка 1935, вёска Сенна, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец. Прафесар МДПУ імя М. Танка. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна (1951) год загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы. У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1957 па 1962 гг. выкладаў рускую мову ў Халхоліцкай і Зачысцкай школах Барысаўскага раёна, з 1962 па 1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Рэспубліканскай школе спартыўнага профілю ў Мінску. З 1979 г. — асістэнт, выкладчык, з 1976 г. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута. Першы крытычны артыкул апублікаваў у 1970 г. Напісаў раздзелы пра творчасць К.Чорнага, І.Мележа, В.Быкава для падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981—1983) для педагагічных інстытутаў. Прымаў удзел у выданні Збору твораў К.Чорнага ў 6 тамах (1988—1991). Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia