Аляксей Ягоравіч Вашчанка
Аляксей Ягоравіч Вашчанка (29 кастрычніка 1921, Воската, Гарадоцкі раён — 5 верасня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер Ордэна Леніна. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 6 класаў школы ў Даўгаполлі. У 1940 годзе прызваны на службу, трапіў ва ўнутраныя войскі НКУС СССР. У студзені 1942 года як чырвонаармеец-аўтаматчык залічаны ў 272-і стралковы полк 10-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС СССР, якая фарміравалася ў Сталінградзе ў складзе 62-й арміі Паўднёва-Усходняга фронту. З 16 жніўня 1942 года ўдзельнічаў у баях пад Сталінградам. На 5 верасня[1] 1942 года 272-ы стралковы полк і 100 курсантаў Краснадарскага ваеннага вучылішча трымалі абарону ў самым Сталінградзе ў раёне Вопытнай станцыі, Верхняй Ельшанкі і станцыі Садовая Прыволжскай чыгункі[2]. А 18:00 5 верасня 1942 года праціўнік пачаў наступленне, для яго адбіцця камандаванне вырашыла правесці контратаку. Рота аўтаматчыкаў контратакавала з флангу, але кулямётным агнём праціўніка вымушана залегчы[3]. Вашчанка падабраўся да кулямётнай кропкі; спроба знішчыць кулямёт гранатай не ўдалася, Вашчанка быў цяжка паранены чаргой з кулямёта, тады ён кінуўся на амбразуру сваім целам і забяспечыў контратаку роты[1]. Пахаваны каля станцыі Садовая. Узнагароды
ПамяцьНавечна залічаны ў спісы 1-й стралковай роты. Яго імем названа вуліца ў Савецкім раёне Валгаграда[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia